Правядзенне заняткаў для навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

29 июня 2026 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» былі праведзены 2 заняткі для студэнтаў 3 курса филологического факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў са складам і зместам дакументаў архіва, асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры правядзенні даследчых работ. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены зборнікі дакументаў і матэрыялаў, а таксама выставы, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.

У завяршэнні заняткаў навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама аддзел аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў, дзе даведаліся аб метадах аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі.

 

1. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Супрацоўнік аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дэманструе студэнтам працэс рэстаўрацыі дакументаў
3. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падчас наведвання архівасховішча