2 верасня 2023 г.адбылася сустрэча дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова са студэнтамі-першакурснікамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
У першы навучальны дзень года дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў сустрэўся са студэнтамі I курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сустрэча была арганізавана гістарычным факультэтам і Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах азнаямлення студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Кіраванне дакументамі» і «Архіўная справа», з будучай прафесіяй.
А.Я.Рыбакоў прадставіў даклад-прэзентацыю, дзякуючы якому першакурснікі атрымалі ўяўленне пра архіўную службу Рэспублікі Беларусь, задачы, якія стаяць перад архіўнымі ўстановамі, найбольш важныя рэалізаваныя праекты. У сваім выступленні ён таксама спыніўся на актуальных навукова-метадычных праблемах у сферы архіўнай справы і справаводства, цеснай сувязі дакументазнаўцаў і архівістаў у дасягненні мэты захавання дакументальнай гісторыка-культурнай спадчыны краіны.
Сустрэча прайшла ў добразычлівай дзелавой атмасферы і выклікала шчырую цікавасць з боку студэнтаў.
![]() |
1. Дырэктар БелНДІДАД А.Я.Рыбакоў падчас сустрэчы са студэнтамі |
![]() |
2. Студэнты падчас сустрэчы |