Аб правядзенні міжнароднага круглага стала, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (РБ) і Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія (РФ)

23 красавіка 2025 года, па ініцыятыве расійскага боку, у рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылося ўрачыстае мерапрыемства – міжнародны круглы стол «Захаваем памяць пра вайну разам» паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія.

Удзельнікамі мерапрыемства з беларускага боку выступілі: прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама; кіраўнікі і архівісты дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці, кіраўнікі грамадскіх арганізацый і музейных работнікаў Палацава-паркавага ансамбля г.Гомеля; навукоўцы-выкладчыкі універсітэта ГДУ ім.Францыска Скарыны; школьнікі сярэдніх школ і іншыя запрошаныя госці.

З расійскага боку ўдзельнікі круглага стала: прадстаўнікі Міністэрства культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія; Саранского аддзялення прадстаўніцтва МЗС Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе; прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў; навукоўцы навукова-даследчага Інстытута гуманітарных навук пры ўрадзе рэспублікі Мардовія, навуковыя супрацоўнікі музеяў, архівісты і школьнікі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік Міністра культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія Мікалай Бычкоў. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам Вялікай Перамогі. Прывітанне і віншаванні таксама прагучалі ад удзельнікаў з беларускага боку.

Намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Яўгена Чынкова распавяла аб унікальных гістарычных дакументах Мардоўскага краю. Начальнік аддзела навуковай інфармацыі і публікацыі дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Мардовія Наталля Цярэшына распавяла аб электронным выданні «У адзінстве і дружбе сіла народаў» аб супрацоўніцтве жыхароў Мардовіі і Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас сустрэчы было прапанавана супрацоўніцтва архіваў у справе папаўнення электроннага выдання.

Выступленне навуковага супрацоўніка – загадчыка аддзела гісторыі НДІ пры ўрадзе рэспублікі Мардовія, доктара гістарычных навук Таццяны Гусевай падрабязна асвятліла працоўны подзвіг жыхароў Саранска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цікавая інфармацыя пра партызанаў-ураджэнцаў Мардовіі, якія абаранялі Беларусь, прагучала з выступу кіраўніка школьнага музея Івана Грышачкіна.

З беларускага боку ў відэаканферэнцыі выступілі: дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў пра гераічны подзвіг савецкага народа на фронце і ў тыле і пра ролю архіваў у захаванні гістарычнай памяці. Архівіст 2 катэгорыі дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Вікторыя Рудэнка падрыхтавала даклад «Гомельская вобласць і Рэспубліка Мардовія: братэрства ў агні Вялікай Айчыннай вайны». Яна расказала аб эвакуацыі ў Мардовію беларускіх дзяцей у перыяд наступлення нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама аб аднаўленні народнай гаспадаркі Гомельшчыны і дапамозе брацкага народа Мардовіі.

Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка распавяла аб фондзе дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці «Калекцыя фільтрацыйных спраў і трафейных дакументаў на былых ваеннапалонных і рэпатрыяваных савецкіх грамадзян», які з’яўляецца крыніцавай базай па гісторыі генацыду беларускага народа.

Падводзячы вынікі відэаканферэнцыі, намеснік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гуржый, у сваёй прамове асабліва адзначыў важнасць захавання гістарычных фактаў і недапушчэння перапісвання або скажэння гістарычных падзей, звязаных з перыядам Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра вайну – гэта вялікая адказнасць перад мінулым і будучыняй. Сучаснае пакаленне павінна памятаць гераізм тых, хто цаной свайго жыцця падарыў мірнае неба. Наша агульная задача – данесці памяць да нашых нашчадкаў.

Сустрэча скончылася пажаданнямі міру, дружбы і супрацоўніцтва ў галіне архіўнай справы.

 

1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.Шастапалаў на мерапрыемстве міжнародны круглы стол «Захаваем памяць пра вайну разам»
2. Старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Л.Ткач выступае з прывітальным словам
3. Выступленне намесніка міністра культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія Мікалая Бычкова
4. Архівіст 2 катэгорыі В.Рудэнка дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці
5. Старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці М.Вашчанка распавядае пра фонд фільтрацыйных спраў
6. Удзельнікі круглага стала Рэспублікі Мардовія
7. Намеснік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.Гуржый падводзіць вынікі міжнароднага круглага стала «Захаваем памяць пра вайну разам»