Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і агляднай экскурсіі для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №7 ім. С.А.Прытыцкага г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе»
25 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і аглядная экскурсія для вучняў 1-2 класаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №7 ім.С.А.Прытыцкага г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе». Падчас лекцыі навучэнцы даведаліся аб дзейнасці архіва і відах дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні, а таксма прынялі актыўны ўдзел у віктарыне. Пры наведванні выставачнай залы дзецям была прадстаўлена выстава копій архіўных дакументаў на стэндзе «Тэхналогіі ў стаматалогіі: ад мінулага да сучаснасці». Падчас агляднай экскурсіі навучэнцы наведалі лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе назіралі за працэсам рэстаўрацыі дакументаў.
На фота: Навучэнцы падчас правядзення лекцыі і экскурсіі.
![]() |
