Дыялогавая пляцоўка «80 гутарак аб Вялікай Перамозе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
31 сакавіка 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «80 гутарак аб Вялікай Перамозе» адбылася дыялогавая пляцоўка са студэнтамі 4 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ).
З прывітальным словам перад студэнтамі выступілі намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ, к.г.н., дацэнт В.В.Рэпін і дацэнт кафедры крыніцазнаўства БДУ К.I.Козак.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок павітаў удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі. Ён распавёў аб асноўных напрамках работы НАРБ, а таксама выступіў з дакладам «Выкарыстанне дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – падмурак па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны». У заключэнне намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинок адказаў на пытанні студэнтаў.
Таксама для студэнтаў былі праведзены экскурсія па архіве: загадчыкі структурнымі падраздзяленняў архіва Інэса Уладзіміраўна Дарагуш і Вольга Юр’еўна Юркевіч азнаёмілі гасцей з дакументамі фондаў асабістага паходжання і партызанскіх фарміраванняў.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок выступае перад студэнтамі |
![]() |
2. Дацэнт кафедры крыніцазнаўства БДУ К.I.Козак і намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ В.В.Рэпін |
![]() |
3. Студэнты БДУ ў час наведвання архiва |
![]() |
4. С.В.Кулінок азнаёмлівае гасцейз выданнямі архіва |
![]() |
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра дакументы дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі, удзельнікаў Вялікай Айчынай вайны |
![]() |
6. Загадчык адзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч распавядае пра дакументы партызанскіх фарміраванняў |