У БДАМЛМ прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для будучых абітурыентаў
![]() |
4 чэрвеня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, арыентаваны на навучэнцаў старэйшых класаў.
Сустрэча была арганізавана з мэтай папулярызацыі архіўнай справы, знаёмства моладзі з асаблівасцямі працы з дакументальнай спадчынай і прыцягнення ўвагі будучых абітурыентаў да прафесіі архівіста.
Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Вера Валянцінаўна Біруля распавяла навучэнцам пра ўнікальнасць фондаў архіва-музея, спецыфіку захоўвання дакументаў. Удзельнікі сустрэчы змаглі даведацца аб асноўных напрамках дзейнасці БДАМЛМ, атрымалі адказы на пытанні аб перспектыве працаўладкавання ў архіўныя ўстановы.
У чытальнай зале архіва-музея для ўдзельнікаў Дня адчыненых дзвярэй была арганізавана экскурсія па актуальных выставах «Яго багаты плён» (да 140-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі) і «Горнымі дарогамі. Каўказ» (да 100-годдзя мастака Барыса Аракчэева).
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі пашырэнню кругагляду будучых абітурыентаў, але і дапамагаюць ім зрабіць усвядомлены выбар на карысць гуманітарных спецыяльнасцяў, звязаных з архіўнай працай і музейнай справай.
![]() |
| 1. Экскурсія ў чытальнай зале БДАМЛМ |
![]() |
| 2. Знаёмства з выставай «Горнымі дарогамі. Каўказ» |
![]() |
| 3. В.В.Біруля распавядае пра працу архівістаў |
![]() |
| 4. Знаёмства з выставай «Яго багаты плён» |
![]() |
| 5. Удзельнікі Дня адчыненых дзвярэй у БДАМЛМ |





