Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемствы ў бібліятэцы-філіяле №14 г.Гомеля
25 лістапада 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» правялі ўрок на базе бібліятэкі-філіяла для навучэнцаў установы адукацыі школы №75 г.Гомеля да святкавання 81-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старэйшы навуковы супрацоўнік архіва Мая Валянцінаўна Вашчанка расказала навучэнцам аб тым, як быў вызвалены замініраваны фашыстамі горад Гомель і якія складаныя задачы стаялі перад сапёрамі па ачыстцы горада. Навучэнцы даведаліся аб тым, як рызыкуючы жыццём сапёры абясшкодзілі выбуховыя прыстасаванні і міны. Тысячы жыццяў гамяльчан былі выратаваны дзякуючы няпростай рабоце сапёраў і з 26 лістапада па 17 снежня ўсе міны-пасткі былі абясшкоджаны. Далей чакала няпростая работа па ачыстцы Гомельскай вобласці ад мінных палёў і боепрыпасаў, якія не разарваліся. Непасрэдны ўдзел у размініраванні горада прынялі гараджане, уступіўшы рады добраахвотнага таварыства АСААВІЯХІМ.
Навучэнцы з цікавасцю пазнаёміліся з фотавыставай Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці па вызваленні горада Гомеля, якую аформілі супрацоўнікі архіва.
![]() |
1. Старэйшы навуковы супрацоўнік архіва Мая Валянцінаўна Вашчанка праводзіць урок навучэнцам |
![]() |
2. Выстава архіўных фотадакументаў |