Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці на мерапрыемстве ў сярэдняй школе №2 в.Копішча Мінскага раёна

25 лістапада 2025 года ў ДУА «Сярэдняя школа №2 в.Копішча» адбылося ўрачыстае адкрыццё тэматычнага стэнда «Героі Беларусі». На мерапрыемстве прысутнічаў ганаровы госць – Герой Беларусі, першая жанчына касманаўт нашай краіны Марына Васілеўская.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве і акцыі «Архівы – Школе» прыняў удзел у гэтай знамянальнай сустрэчы і прадставіў прысутным банэрную выставу «Мінская вобласць – сэрца вялікай Беларусі».

 

1. Адкрыццё тэматычнага стэнда «Героі Беларусі»
2. Сустрэча з Героем Беларусі, першай жанчынай касманаўтам нашай краіны Марынай Васілеўскай.
3. Банерная выстаўка «Мінская вобласць – сэрца вялікай Беларусі»
4. Супрацоўнікі архіва на мерапрыемстве