Мерапрыемства «Случчына: старонкі слаўнай гісторыі» з Ірынай Антонаўнай Барадзіной, дырэктарам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»
7 мая 2026 года ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча «Случчына: старонкі слаўнай гісторыі» з Ірынай Антонаўнай Барадзіной, дырэктарам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку». Мерапрыемства, прымеркаванае да 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, было прысвечана пасляваеннаму аднаўленню народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнік бібліятэкі распавяла навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №6 г.Слуцка» аб каласальных намаганнях, якія прыклаў беларускі народ для таго, каб аднавіць разбураную нямецка-фашысцкімі захопнікамі эканоміку краіны.
Аб адраджэнні горада з руін распавяла Ірына Антонаўна Барадзіна, кіраўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку». Яе даклад-прэзентацыя «Аднаўленне Слуцка ў пасляваенны перыяд», заснаваны на архіўных матэрыялах таго часу, – гэта інфармацыйнае апусканне ў самыя складаныя старонкі гісторыі нашага горада.
Дапоўніла сустрэчу знаёмства з банернай выставай падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва «Аднаўленне горада Слуцка ў пасляваенны перыяд», «Дакументы архіва сведчаць», а таксама літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе «Беларусь. Стварэнне. Час памятаць».
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.
![]() |
