Тэматычныя заняткі у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

23 студзеня 2025 года у рамках праекта «Юны архівіст» з навучэнцамі 8 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Градоўка Юліяй Іванаўнай праведзены тэматычныя заняткі на тэму: «Прафесія архівіст».

У ходзе дадзенага мерапрыемства юнакі пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», з гісторыяй узнікнення архіўнай службы на тэрыторыі Аршанскага раёна, з існуючай сеткай архіўных устаноў у Рэспубліцы Беларусь, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва і складзе фондаў, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі, а таксама для навучэнцаў была праведзена экскурсія па стэндавых выставах, якія экспануюцца ў архіве.