Рэалізацыя акцыі «Юны архівіст» у БДАМЛМ

26 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Юны архівіст» работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі экскурсію для 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №86 г. Мінска ім. Ф. Занько».

Архівіст Цынкевіч Ксенія Віктараўна азнаёміла навучэнцаў з правіламі работы ў чытальнай зале архіва, парадкам заказу спраў з архівасховішчаў, асаблівасцямі даследаванняў на аснове архіўных дакументаў. Навуковы супрацоўнік Кенька Міхаіл Паўлавіч правёў экскурсію па літаратурна-дакументальнай выставе «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…», прысвечанай 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, на якой расказаў пра знамянальныя падзеі гісторыі краіны, якія перажывала чулая душа паэта.

 

1 – Архівіст Цынкевіч Ксенія Віктараўна
2 – Навуковы супрацоўнік Кенька Міхаіл Паўлавіч
3 – Навучэнцы 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №86 г.Мінска ім. Ф. Занько» з настаўнікам на экускурсіі ў БДАМЛМ