Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

10.07.2024 у рамках рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Лаўрукевіч А.Ю. правяла ў ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» паказ фільма-кінахронікі «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыне вайне, для 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Ліды імя А.В.Нічыпорчыка», якія наведваюць летні школьны лагер.

11.07.2024 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Свірко С.Г. і загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Лаўрукевіч А.Ю. прынялі ўдзел у семінары на тэму: «Кібербяспека. Процідзеянне экстрэмізму і тэрарызму», які праходзіў у Лідскім раённым выканаўчым камітэце.

У рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для прысутных на мерапрыемстве быў арганізаваны паказ фільма-кінахронікі «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыне вайне. Дырэктар архіва Свірко С.Г. выступіла перад гледачамі да пачатку кінапрагляду, расказаўшы аб баявых дзеяннях Чырвонай арміі, партызан, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, аб гераізме аператараў франтавых кінагруп, працаўніках тылу, якія цаной жыцця адваявалі права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай краіне.

 

1. Загадчык аддзела А.Ю.Лаўрукевіч выступае перад навучэнцамі.
2. Дырэктар архіва С.Г.Свірко выступае перад супрацоўнікамі райвыканкама.
3. Супрацоўнікі Лідскага райвыканкама падчас прагляду фільма-кінахронікі.
4. Дэманстрацыя фільма-кінахронікі.