10 красавіка 2024 г.у кінатэатры «Дом кіно» ў г.Віцебску ў межах праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

10 красавіка 2024 г.у кінатэатры «Дом кіно» ў г.Віцебску ў межах праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для студэнтаў установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», падчас якой быў паказаны фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны БДАКФФД.

Перад пачаткам сеанса перад гледачамі выступіла намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна. Яна расказала аб праекце, які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316. Агучыла звесткі аб людскіх стратах у гады вайны, аб матэрыяльных стратах, прычыненых Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі за тры доўгія гады акупацыі.

Інфармавала аб адзіным у краіне сховішчы кінахронікі і іншых аўдыёвізуальных дакументаў – БДАКФФД. Яна расказала аб рабоце франтавых кінааператараў, дзякуючы якім мы можам бачыць сёння ўнікальныя кадры кінахронікі.

У завяршэнне Таццяна Буевіч анансавала новыя кінапаказы, якія будуць рэалізаваны ў праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».

 

1. Перад пачаткам кіналекторыя
2. Падчас выступлення Буевіч Таццяны перад удзельнікамі кіналекторыя