Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», тэматычнай інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

19 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі 1-га курса ўстановы адукацыі «Аршанскі каледж ВДУ імя П .М.Машэрава», прысвечаная 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе праведзенай сустрэчы навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй стварэння і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі архіва, сумесна з навучэнцамі, абмеркавалі, як Канстытуцыя выступае асновай для развіцця моладзевага патэнцыялу, абароны традыцыйных каштоўнасцяў, захавання гістарычнай памяці, разважалі аб прававых і маральных аспектах паняццяў «грамадзянін», «абавязкі грамадзяніна». Падлеткі прадэманстравалі выдатныя веды, адказваючы на пытанні, і падкрэслілі важнасць увасаблення на практыцы закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь каштоўнасцей.