Азнаямленчая экскурсія для студэнтаў УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» на 2023/2024 навучальны год 6 сакавіка 2024 г.у будынку архіва па вул.В.Харужай, 15 была праведзена азнаямленчая экскурсія для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта ў рамках PR-акцыі «Роля архіва ў інфармацыйным забеспячэнні гістарычнай навукі».
Заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала студэнтам аб ролі архіваў у жыцці грамадства і дзяржавы, аб складзе дакументаў дзяржархіва Брэсцкай вобласці і асноўных напрамках яго дзейнасці.
У парадку азнаямлення студэнты наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае студэнтам гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна аб складзе дакументаў дзяржархіва |
![]() |
2. Падчас лекцыі |
![]() |
3. Студэнты наведваюць архівасховішча |
![]() |
4. Студэнты знаёмяцца з работай лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |