Акцыя «Архівы – Школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

25 студзеня 2024 г.у рамках акцыі «Архівы-Школе» установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» наведалі навучэнцы пачатковых класаў сярэдняй школы №1 г.Навагрудка.

Падчас сустрэчы рабяты пазнаёміліся з гісторыяй і асноўнымі задачамі архіўнай установы, складам дакументаў, якія захоўваюцца.

Пасля знаёмства з архівам школьнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па родным горадзе – навучэнцам была прадэманстравана віртуальная выстава «Зямля Навагрудская, край мой родны…». Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні ў ходзе экскурсіі і расказвалі аб славутых мясцінах свайго горада.