Аб адкрыцці стэндавай выставы «Архітэктурныя паданні горада Гродна» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках праекта «Гарады Беларусі»
15 верасня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылося адкрыццё стэндавай выставы «Архітэктурныя паданні горада Гродна» ў рамках праекта «Гарады Беларусі». Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Гродна». Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся пра славутасці горада Гродна з архіўных дакументаў, копіі якіх былі размешчаны на стэндах у выставачнай зале архіва. Для наведвальнікаў былі прадастаўлены звесткі аб Старым і Новым замках, Каложскай царкве, Сафійскім саборы, Старым мосце праз раку Нёман і іншыя архіўныя матэрыялы.
![]() |
| Навучэнцы падчас экскурсіі па выставе. |
