Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі ў БДАМЛМ

30 мая 2024 года ў рамках акцыі «Архівы школе» дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка правяла лекцыю на тэму «Арганізацыя працы па выкарыстанні дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ.

У сваёй лекцыі А.А. Макаранка асноўную ўвагу надала формам выкарыстання архіўных дакументаў: інфармацыйнаму забеспячэнню карыстальнікаў (юрыдычных і фізічных асоб) у адпаведнасці з іх запытамі; прадастаўленню дакументаў для працы ў чытальнай зале архіва; правядзенню інфармацыйных мерапрыемстваў (экскурсій, сустрэч з грамадскасцю, прэзентацый, лекцый), падрыхтоўцы публікацый, радыё- і тэлеперадач і інш.

У завяршэнні мерапрыемства адбылася экскурсія па БДАМЛМ. У ходзе яе правядзення, навучэнцы пазнаёміліся з працай аддзелаў архіва-музея. Загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф. Шаталава і вядучы архівіст Г.Б. Багамолава расказалі аб спецыфіцы работы з дакументамі асабістага паходжання, знаходках і адкрыццях, якія могуць чакаць спецыялістаў падчас працы з гэтымі дакументамі. Наведалі архівасховішча, паглядзелі, як захоўваюцца дакументы і артэфакты, якія маюць гістарычнае і культурнае значэнне.

Гэта мерапрыемства выклікала непадробную цікавасць ва ўдзельнікаў і жаданне працягнуць сваё навучанне па выбранай спецыяльнасці.

 

1. А.А. Макаранка са студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ
2. Студэнты 4 курса спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ падчас правядзення лекцыі ў БДАМЛМ
3. А.А.Макарэнка і студэнты 4 курса спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ падчас правядзення экскурсіі ў архівасховішча БДАМЛМ
4. А.А.Макарэнка і студэнты 4 курса спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ падчас правядзення экскурсіі ў аддзеле забеспячэння захаванасці БДАМЛМ