Правядзенне агляднай экскурсіі па занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне для школьнікаў

18 сакавіка 2024 г. у Год якасці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы 6 «А» класа сярэдняй школы №3 г.Кобрына.

У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, склад фондаў, якія захоўваюцца; спецыфіку працы з архіўнымі дакументамі і захоўванне дакументаў. Пабывалі ў архівасховішчы. Азнаёміліся са стэндавымі выставамі, якія экспануюцца ў архіве.

 

1. Школьнікі падчас экскурсіі
2. Школьнікі падчас наведвання архівасховішча