Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі
10 лістапада 2025 г. на базе абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная дзяржаўнаму святу Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Дыялогавую пляцоўку адкрылі – першы сакратар абласной арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Іна Губар і першы сакратар гарадской арганізацыі, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Шастопалаў.
Тэмай дыялогу сталі пытанні значэння рэвалюцыі, дзякуючы якой народы былой Расійскай імперыі атрымалі свабоду і незалежнасць, перамаглі непісьменнасць і галечу, сталі гаспадарамі ўласных лёсаў.
Перад прысутным калектывам працоўных і навучэнскай моладзі таксама выступілі эксперты-гісторыкі Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.
![]() |
| Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі |
