У Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся чарговы ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст»
27 красавіка 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае адбыўся чарговы ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст» на тэму «Дакументы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна».
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава азнаёміла вучняў з дакументамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону па Глыбоцкім і Пліскім раёнах.
Завяршыўся ўрок праглядам дакументальнага фільма «Крэпасць – герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На здымку: Падчас правядзення ўрока
![]() |
