«Архівы – школе»: архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» правялі цыкл мерапрыемстваў у школах г.Маладзечна

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна правялі цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных тэме генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэчы адбыліся ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» і ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна».

Для вучняў была прадстаўлена віртуальная выстава «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Маладзечанскі раён» і паказаны кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі». Акрамя таго, архівісты правялі прафарыентацыйную гутарку: яны расказалі пра спецыфіку сваёй работы, магчымыя шляхі атрымання адукацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі і адказалі на пытанні школьнікаў.

 

1. Архівіст Вольга Мікалаеўна Беразоўская падчас правядзення мерапрыемства ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна»
2-5. Падчас мерапрыемства ў ДУА «Гімназія №3 г.Маладзечна»