Аб правядзенні ўрока гістарычнай памяці для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» у рамках акцыі «Архівы-школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

1 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок гістарычнай памяці з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

У ходзе мерапрыемства навучэнцы былі азнаёмлены з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці і дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Хлопцы вывучылі найбольш цікавыя дакументы за даваенны і пасляваенны перыяд. Асаблівую цікавасць выклікалі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, якія абаранялі Гомель у жніўні 1941 года, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.

Таксама ў рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ відэароліка аб вызваленні Гомеля, падрыхтаваны дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

У завяршэнні мерапрыемства архівісты адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў і правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу, падчас якой азнаёмілi з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, а таксама са складам і зместам яго фондаў.