Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна»
23 снежня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў сярэдніх класаў ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» занятак на тэму «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа!». Мерапрыемства з’яўляецца часткай інфармацыйна-адукацыйнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Занятак быў прысвечаны асноўным фактам айчыннай гісторыі, важнасці фарміравання і захавання гістарычнай памяці і ўдзелу моладзі ў захаванні гістарычнай памяці беларускага народа.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М.Рындзін на мерапрыемстве |
![]() |
| 2. Правядзенне занятку |

