Аб наведванні вучнямі 10-га класа гімназіі №5 г.Брэста Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці
Напярэдадні юбілейнай даты з дня ўтварэння архіва, а таксама ў рамках акцыі «Архівы – школе» 6 лютага 2025 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-га класа ДУА «Гімназія №5 г.Брэста».
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказала дзецям аб стварэнні Дзяржархіва Брэсцкай вобласці 85 гадоў таму, 11 лютага 1940 г. Гімназісты даведаліся, якія дакументы захоўвае архіў, у тым ліку якія сведчаць аб цяжкіх гадах акупацыі г.Брэста.
Напрыканцы лекцыі вучням быў прадэманстраваны падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Пасля лекцыі вучні наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае вучням аб стварэнні архіва |
![]() |
2. У архівасховішчы |
![]() |
3. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута расказвае школьнікам аб рэстаўрацыі архіўных дакументаў |