Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна» ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

5 красавіка 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна наведалі навучэнцы 10 класа сярэдняй школы №16 ім.А.Сухамбаева г.Гродна.

З мэтай асветы і патрыятычнага выхавання для навучэнцаў былі праведзены лекцыя аб асноўных напрамках дзейнасці архіва і аглядная экскурсія па архіве. Дзеці наведалі выставачную залу, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў, а ў архівасховішчах даведаліся аб рэжыме і ўмовах захоўвання дакументаў.

 

1. Вучні 10 класа сярэдняй школы №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна падчас лекцыі.
2. Наведванне выставачнай залы архіва.
3. Вучні сярэдняй школы №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.