Акцыя «Архівы – школе» ў ДУА «Мірнаўская сярэдняя школа імя І.К.Кабушкіна»
У рамках акцыі «Архівы – школе» 13 лютага 2025 г.для навучэнцаў ДУА «Мірнаўская сярэдняя школа імя І.К.Кабушкіна» быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна. Навучэнцы азнаёміліся з віртуальнай выставай, прысвечанай герою падполля. Таксама для вучняў быў праведзены тэматычны ўрок «Вуліцы памяці: гісторыя ў імёнах і дакументах», на якім дзяцей пазнаёмілі з героямі падполля, ураджэнцаў Баранавіцкага раёна, у гонар якіх былі названы вуліцы горада. Па заканчэнні ўрокаў была праведзена віктарына.
Дырэктар Мірнаўскай школы Ждановіч Аляксей Міхайлавіч падзякаваў супрацоўнікам дзяржархіва за праведзеныя ўрокі і выказаў пажаданні далейшага супрацоўніцтва.
![]() |
![]() |
1-2. Знаёмства з віртуальнай выставай, прысвечанай І.К.Кабушкіну |
![]() |
3. Правядзенне ўрока «Вуліцы памяці: гісторыя ў імёнах і дакументах» |
![]() |
4. Выступленне дырэктара Мірнаўскай школы А.М.Ждановіча |