Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання

23 кастрычніка 2025 года у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы 1-га курса УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прачыталі рабятам лекцыю па гісторыі архіўнай справы ў Беларусі, пазнаёмілі з гісторыяй дзяржархіва Брэсцкай вобласці, распавялі пра склад дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе лекцыі быў прадэманстраваны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архивохранилища і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае навучэнцам аб дакументах архіва перыяду акупацыі
2. Навучэнцы каледжа падчас лекцыі
3. Падчас прагляду фільма
4. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута знаёміць навучэнцаў з умовамі захоўвання архіўных дакументаў