Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»
12 лютага 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» для навучэнцаў 4 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» была праведзена тэматычная гутарка «Пакуль мы памятаем – мы жывем» і падрыхтавана стэндавая выстава прымеркаваная да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Вікторыя Кандраценка расказала вучням пра сумесныя ваенныя дзеянні савецкіх войскаў і ўрадавых войскаў Афганістана, пра адвагу тых, хто змагаўся і цяжкія ўмовы, у якіх ім даводзілася ваяваць, пра дапамогу, якую аказвалі савецкія воіны мясцоваму насельніцтву.
Ураджэнцы Крычаўшчыны альбо нейкім чынам звязаныя з ёй вайскоўцы, воляю лёсаў удзельнічаючы ў афганскай вайне, таксама не выпусцілі свайго гонару і годнасці. Між тым, у складзе «абмежаванага кантынгенту» іх было каля 120 чалавек, сямёра дадому не вярнуліся.
Маладыя хлопцы загінулі на чужой, негасціннай зямлі, пакінуўшы аб сабе толькі добрую памяць ды па ордэне Чырвонай Зоркі, якім быў узнагароджаны з іх пасмяротна. Гэта Віктар Валчкоў, Сяргей Дубровін, Уладзімір Карпаў, Леанід Краўцоў, Сяргей Лугавы, Ігар Маслянкоў і Юрый Галаўнёў.
Рабятам была прадстаўлена стэндавая выстава «Афганістан- памяць у асобах», а таксама праведзена экскурсія па архівасховішчы.
На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні тэматычнай гутаркі «Пакуль мы памятаем – мы жывем», прэзентацыі стэндавай выставы «Афганістан – памяць у асобах» і правядзенні экскурсіі па архівасховішчы.
![]() |
![]() |
![]() |


