Правядзенне ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Дня маладога спецыяліста

25 жніўня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшоў Дзень маладога спецыяліста. Дадзенае мерапрыемства было арганізавана кіраўніцтвам архіва сумесна з прафсаюзным камітэтам у мэтах ажыццяўлення мер па эфектыўнай адаптацыі новых супрацоўнікаў (маладых спецыялістаў) у калектыве, павышэння матывацыі і ўцягнутасці ў працу, выяўлення і вырашэння актуальных пытанняў і праблем, якія тычацца інтарэсаў маладых спецыялістаў і новых супрацоўнікаў.

З прывітальным словам да супрацоўнікаў звярнуўся дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч, які адзначыў важнасць і значнасць абранай прафесіі архівіста, падкрэсліўшы ключавую ролю архіваў у абароне гістарычнай памяці.

Н.А.Бекіш, намеснік дырэктара, расказала прысутным аб пераемнасці традыцый, трапяткім стаўленні да абранай прафесіі, павазе, вернасці абавязку, аўтарытэту прафесіі і адданасці любімай справе.

Старшыня прафкама першаснай прафсаюзнай арганізацыі Т.В.Левіна звярнула ўвагу прысутных на асноўныя палажэнні калектыўнай дамовы, распавядала пра грамадскае жыццё архіва.

Далей была праведзена экскурсія, падчас якой супрацоўнікі былі азнаёмленыя з гісторыяй стварэння і развіцця архіва, пазнаёміліся з працай аддзелаў, чытальнай залы, наведалі архівасховішча.

 

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас правядзення адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму