Аб правядзенні практычнага занятку спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
2 мая 2025 г. у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне пабывалі вучні 9 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына.
Спецыялісты архіва правялі практычны занятак на тэму «Асаблівасці працы чытальнай залы». Школьнікі азнаёміліся з агульнымі падыходамі да працы карыстальнікаў у чытальнай зале архіва, забеспячэннем доступу карыстальнікаў да архіўных дакументаў, капіяваннем і выдачай архіўных дакументаў, вырабленых па заказах карыстальнікаў.
Дзецям была прэзентавана вітрынная выстава «Несмяротная Перамога, несмяротныя яе салдаты», якая апавядае пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, партызанаў і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі у тыле ворага на тэрыторыі сучасных Кобрынскага і Пружанскага раёнаў, і якая экспануецца ў фае будынка архіва.
Акрамя таго, навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі БДАКФФД да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
1. Вучні падчас практычнага занятку |
![]() |
2. Школьнікі ў працэсе азнаямлення з выставай |
![]() |
3. Дзеці падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |