Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»

12 чэрвеня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава», якія знаходзяцца ў СОП і ІПР была праведзена гутарка і прадстаўлена стэндавая выстава «Гісторыя ў архівах». Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала вучням, пра тую страшную вайну, пра тыя цяжкасці, якія давялося пераадольваць нашаму народу. Рабятам былі прадстаўлены архіўныя дакументы, якія дазволілі ўбачыць рэальныя падзеі тых трагічных падзей. Навучэнцы змаглі пашырыць веды аб Вялікай Айчыннай вайне і глыбей усвядоміць значнасць захавання гістарычнай памяці. Пасля праведзенай гутаркі для рабят была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы.

Безумоўна наведванне архіва – гэта не проста адукацыйнае мерапрыемства, а сапраўдны ўрок патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны.

На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава», якія знаходзяцца ў СОП і ІПР.