Акцыя «Архівы школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»

Нягледзячы на тое, што навучальны год завяршыўся і надышоў цудоўны час – канікулаў, акцыя «Архівы школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» працягваецца. Да нас у госці прыйшоў атрад летняга лагера спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №1 г.Бабруйска».

Рабят пазнаёмілі з архівам, прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне, а таксама жадаючыя маглі размаляваць карцінку алоўкамі. Акцэнт сустрэчы быў зроблены на 80-я ўгодкі вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў архіва Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з архівам
2-7. Удзельнікі сустрэчы