Акцыя «Архівы – Школе»

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» працягвае актыўна ўзаемадзейнічаць з установамі адукацыі ў рамках акцыі «Архівы-Школе».

На гэты раз навучэнцы сярэдняй школы №5 г.Навагрудка наведалі стэндавую дакументальную выставу «Навагрудак – горад старажытны, горад малады», прысвечаную 980-годдзю г.Навагрудка. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук з выкарыстаннем архіўных дакументаў расказала пра гісторыю развіцця прамысловасці, горадабудавання, адукацыі, культуры на Навагрудчыне, пра архітэктурныя і гістарычныя помнікі на тэрыторыі горада і раёна, а таксама падкрэсліла, што ў новае XXI стагоддзе Навагрудак уступіў абноўленым і разбудаваным, пры гэтым захаваўшы, што вельмі важна, архітэктурную планіроўку гістарычнага цэнтра.