Удзел работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у прэм’ерным паказе кінафільма «Час вярнуцца»
2 мая 2024 г.работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінфотафонадакуменртаў» прынялі ўдзел у прэм’ерным паказе кінафільма «Час вярнуцца», рэжысёра І.Паўлава, вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» 2024 г.
Фільм прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі і прысвечаны партызанскай барацьбе на акупаванай тэрыторыі перад пачаткам аперацыі «Баграціён». Пры падрыхтоўцы фільма кінастудыяй былі адабраны дакументы з фондаў БДАКФФД – кінахроніку, знятую на акупаванай тэрыторыі ў 1934-1944 гг. у Віцебскай вобласці, якая адлюстроўвае дзейнасць партызанскага руху, а таксама фрагменты з кінафільма «Народныя мсціўцы» (1943 г.) аб карных аперацыях, якія праводзяцца нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў паказу звярнуліся намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік, пракурор Дзяржынскага раёна Уладзімір Пятровіч Непакупны, паэтэса Людміла Уладзіміраўна Круглік.
![]() |
1. Падчас прэм’ернага паказу кінафільма «Час вярнуцца» (2 мая 2024 г., г.Дзяржынск, Д.М.Сяліцкая) |
![]() |
2. Падчас правядзення выступлення намесніка загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік на прэм’ерным паказе кінафільма «Час вярнуцца» (2 мая 2024 г., г.Дзяржынск, Д.М.Сяліцкая) |