Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў 1 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 26 сакавіка 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 1 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова».

У ходзе экскурсіі, студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Праглядзелі дакументальны фільм: «Вызваленне горада Магілёва», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».

У рамках мерапрыемства студэнты наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. А таксама для студэнтаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.

 

1. Студэнты знаёмяцца з дакументамі.
2. Экскурсія ў архівасховішча.
3. Студэнт друкуе на пішучай машынцы ў музейным пакоі.
4. Агульнае памятнае фота.