Прэм’ерны паказ фільма «Вызваленне», арганізаваны занальным дзяржаўным архівам у г.Мазыры
8 мая 2024 г.у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на базе ДУК «Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка ім. А.С.Пушкіна» для навучэнцаў 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Мазыра» ў колькасці 28 чалавек быў прадэманстраваны поўнаметражны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам фільма загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Алена Валянцінаўна Дамашкевіч расказала хлопцам пра баявыя дзеянні Чырвонай Арміі, партызан, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны, пра гераізм аператараў франтавых кінагруп, працаўніках тылу, якія цаной свайго жыцця адваявалі нам права жыць пад і незалежнай Беларусі.