Сумеснае мерапрыемства супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне і работнікаў Кобрынскай дзіцячай бібліятэкі

27 сакавіка 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне правялі сумеснае мерапрыемства з работнікамі Кобрынскай дзіцячай бібліятэкі для вучняў 5 «А» класа сярэдняй школы № 8 г. Кобрына.

Сустрэча суправаджалася выступамі супрацоўніка дзіцячай бібліятэкі, дырэктара і загадчыка аддзела дзяржархіва. Была прэзентавана стэндавая выстава «Генацыд. Без права на забыццё!», якая будзе экспанавацца ў дзіцячай бібліятэцы да канца года.

Дзеці азнаёміліся з копіямі архіўных дакументаў, прадстаўленымі на выставе. Непадробную цікавасць у школьнікаў выклікалі акты аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Кобрынскім і Дзівінскім раёнах.

 

1. Выстава «Генацыд. Без права на забыццё!»
2. Выступленне дырэктара Занальнага дзяржархіва ў г. Кобрыне Закіравай Ю.В.
3. Выступленне супрацоўніка Кобрынскай дзіцячай бібліятэкі
4. Прэзентацыя выстаўкі загадчыкам аддзела Заруба С.В.
5. Дзеці падчас сумеснага мерапрыемства з Кобрынскай дзіцячай бібліятэкай
6. Школьнікі за праглядам выставы