II (рэспубліканскі) этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці
11 кастрычніка 2024 г. у актавай зале Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Мінска «Кантакт» работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.
Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і Году якасці.
Мэта конкурсу – ушанаваць нашых ветэранаў, пераможцаў, падзякаваць ім за мірнае неба, нагадаць пра мінулае ў імя будучыні. Песні і вершы – несмяротныя героі і сведкі таго, што адбываецца ў тыя гады.
Ад рэспубліканскіх архіўных устаноў было прадстаўлена 6 конкурсных нумароў у дзвюх намінацыях, аб’яднаных агульным сцэнарыям, падрыхтаваным заг. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Наталляй Георгіеўнай Пусцільнік-Марчук. Падтрымку канкурсантам у зале аказвалі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў, старшыня прафсаюзнага камітэта Дэпартамента Задзіран Юлія Анатольеўна, кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Першай выступіла Прастакова Юлія Сяргееўна, навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, з вершам «У маі 1945-га..». («Калі яна прыйшла ў наш горад..».) (аўтар І.Эрэнбург).
Пра каханне і надзею ў нялёгкія гады вайны расказала гледачам Мяцеліца Алена Андрэеўна, малодшы навуковы супрацоўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы у песні «Огонек» (словы М.Ісакоўскага, музыка невядомага аўтара).
Мязга Сяргей Ільіч, намеснік дырэктара Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь выступіў з аўтарскім творам «Балада пра Курган», напісаным вясной 2024 года.
Песню Юрыя Візбара «Гэты горад называецца Полацк» выканаў Мікалай Георгіевіч Касцюкевіч, загадчык архіва электронных дакументаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі.
Працягнуў выступленне архівістаў Мамойка Віктар Леановіч, галоўны інжынер Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў з песняй «Снегири» (словы М.Дудзіна, кампазітар Ю.Антонаў).
Сарган Ірына Юр’еўна, галоўны бухгалтар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў з дачкой Сарган Марыяй выканалі верш «Варварства» (аўтар – Муса Джаліль).
Канкурсантам уручаны дыпломы Міністэрства юстыцыі за ўдзел у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Па выніках конкурсу Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Арыгінальны жанр» быў уручаны Сарган Ірыне Юр’еўне і Сарган Марыі.
Падводзячы вынік выступлення нашых удзельнікаў, А.Я.Цвяткоў адзначыў, што ўзровень падрыхтоўкі нумароў расце з году ў год.
Выступленні ўсіх нашых удзельнікаў адрозніваліся эмацыйнасцю і шчырасцю. Нумары былі мастацка напоўнены, з элементамі сцэнічнага мастацтва, суправаджаліся старанна падабранымі відэашэрагамі.
Ёмістымі і маляўнічымі былі падводкі вядучых – супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: Булойчык Наталлі Тамашэўны і Рындзіна Сяргея Мікалаевіча.
Адзначаны высокі ўзровень падрыхтоўкі нумароў і творчае майстэрства архівістаў, што стварыла непаўторную атмасферу на канцэрце.
1. У глядзельнай зале конкурсу |
2-3. Вядучыя конкурсу ад каманды Дэпартамента па архівах і справаводстве – Булойчык Наталля Тамашэўна і Рындзін Сяргей Мікалаевіч |
4-5. Удзельніца конкурсу – Прастакова Юлія Сяргееўна |
6-7. Удзельніца конкурсу – Мяцеліца Алена Андрэеўна |
8-9. Удзельнік конкурсу – Мязга Сяргей Ільіч |
10/11. Удзельнік конкурсу – Касцюкевіч Мікалай Георгіевіч |
12-13. Удзельнік конкурсу – Мамойка Віктар Леановіч |
14-15. Удзельнікі конкурсу, лаўрэаты Дыплома 1 ступені ў намінацыі «Арыгінальны жанр» – Ірына Юр’еўна і Марыя Сарган |
16. Вядучыя і ўдзельнікі конкурсу ад каманды Дэпартамента па архівах і справаводстве – на сцэне |
17. Прадстаўнікі Дэпартамента А.Я.Цвяткоў, Ю.А.Задзіран і ўдзельнікі конкурсу – за канцэртнымі кулісамі |