Сустрэча са студэнтамі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
29 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі 2-га курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ).
Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Таццяна Ігараўна Брылева правяла экскурсію па архіве, распавяла пра яго гісторыю, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, а таксама аб праце архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для студэнтаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Таксама студэнты наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе Т.I.Брылева азнаёміла iх з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, вучоных Беларусі, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання Т.І.Брылева распавядае пра гісторыю архіва |
![]() |
2. Студэнты БДУ падчас наведвання архіва |
![]() |
3. Студэнты БДУ падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання |
![]() |
4. Студэнты БДУ падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання |