Аб правядзенні прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» вучням ДУА«Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна»

23 красавіка 2025г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна» быў арганізаваны прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да святкавання 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне.

Перад паказам фільма з уступным словам выступіла архівіст Ю.М.Супоненка, якая азнаёміла вучняў з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.

 

1. Архівіст Ю.М.Супоненка знаёміць вучняў з гісторыяй стварэння фільма.
2-3. Падчас прагляду дакументальнага фільма.