Аб правядзенні экскурсій у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 33 г.Магілёва» і УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Для вучняў школьнага лагера і будучых музыкантаў прайшла азнаямляльная экскурсія з наведваннем архівасховішча і сектара алічбоўкі дакументаў.
Навучэнцы пазнаёміліся з банэрнай і стэндавай выстаўкамі архіўных дакументаў, яны даведаліся як пачаць сваё генеалагічнае даследаванне, якія магчымасці дае архіў для самастойнай працы карыстальнікам чытальнай залы.
Выставы архіўных дакументаў, а таксама дакументальны фільм выклікалі жывую цікавасць у школьнікаў, дазволілі ім стаць «відавочцамі» важных гістарычных падзей з гісторыі Магілёўскай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Для навучэнцаў УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» была прадстаўлена выстаўка архіўных дакументаў з асабістых фондаў дзеячаў культуры Магілёўскай вобласці.
Госці змаглі задаць пытанні супрацоўнікам архіва і даведацца больш пра гісторыю роднага краю.
![]() |
| 1. Навучэнцы школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №33 г.Магілёва» знаёмяцца з умовамі захоўвання дакументаў |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў дэманструе навучэнцам школьнага лагера банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» |
![]() |
| 3. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Дар’я Афанасьева паказвае школьнікам працэс прашыўкі архіўных дакументаў |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў знаёміць навучэнцаў са стэндавай выставай архіўных дакументаў |
![]() |
![]() |
| 5-6. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 7. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» разглядаюць стэндавую выставу ў актавай зале архіва |
![]() |
| 8. Навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» вывучаюць банэрную выставу |







