Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна»
2 мая 2025 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Трайгель распавяла навучэнцам аб стварэнні фільма, а таксама аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў дакументальнай кінахроніцы.
![]() |
1. Выступленне супрацоўніка архіва М.В.Трайгель перад навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю. Саяпіна г.Гродна» |
![]() |
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |