Аб правядзенні ўрока памяці, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста

28 студзеня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» прадстаўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у горадзе Мазыры» наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Мазыра імя Героя Савецкага Саюза Катаева М.М.». Для вучняў 8-га класа быў праведзены урок памяці «І памятаць страшна, і забыць нельга», прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства было данесці да падрастаючага пакалення думку аб тым, што сучасныя людзі, не проста павінны памятаць жах тых гадоў, але і стаць талерантнымі, гэта значыць памяркоўнымі да іншых людзей, незалежна ад расы, нацыі, веравызнання і іншых адрозненняў, каб не паўтарыліся падзеі, якія забралі жыцці мільёнаў людзей.

Увазе вучняў былі прадстаўлены архіўныя дакументы Палескай надзвычайнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі г.Мазыра і Мазырскага раёна.

 

1. Архівіст Супоненка Ю.М. і вучні ўстановы адукацыі;
2. Вучні ўстановы адукацыі падчас правядзення ўрока памяці.