Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №40 імя В.І.Крамко г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

5 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №40 імя В.І.Крамко г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».

Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў і зборнікі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаваныя Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі аддзел аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў, а таксама архівасховішча.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №40 імя В.І.Крамко г.Гродна» падчас наведвання чытальнай залы архіва
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №40 імя В.І.Крамко г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў