Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

10.06.2024 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Ліды», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Героям-вызваліцелям прысвячаецца…», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выставак.

У рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Загадчык аддзела Лаўрукевіч Ганна Юр’еўна выступіла перад навучэнцамі да пачатку кінапрагляду.

 

1. Загадчык аддзела Лаўрукевіч А.Ю. выступае перад навучэнцамі.
2. Навучэнцы падчас прагляду фільма «Вызваленне Гродзеншчыны».
3. Вучні падчас экскурсіі па архіве.
4. Правядзенне майстар-класа для навучэнцаў.