Кіналекторый работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства

15 чэрвеня 2026 г. у рамках Дня адчыненых дзвярэй, а таксама Міжнароднага дня архіваў работнікі БДАКФФД правялі кіналекторый для выхаванцаў летняга лагера ў Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства.

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вікторыя Мікалаеўна Мацвеева расказала выхаванцам Цэнтра аб асноўных напрамках работы архіва, сучасных падыходах да папулярызацыі архіўных дакументаў. Дзецям былі паказаны ўзоры носьбітаў дакументаў архіва.

Напрыканцы мерапрыемства быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль, хронікі трагедыі», падрыхтаванага ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў». Фільм падрыхтаваны работнікамі БДАКФФД і Дэпартаментам па архівах і справаводстве.

 

1. Удзельнікі кіналекторыя, арганізаванага работнікамі БДАКФФД у Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства
15 чэрвеня 2026 г., в.Станькава
2. Правядзенне кіналекторыя ў Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства
15 чэрвеня 2026 г., в.Станькава
3. Правядзенне кіналекторыя ў Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства
15 чэрвеня 2026 г., в.Станькава
4. Правядзенне кіналекторыя ў Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства
15 чэрвеня 2026 г., в.Станькава
5. Правядзенне кіналекторыя ў Дзяржынскім цэнтры турызму і краязнаўства
15 чэрвеня 2026 г., в.Станькава