Падтрымаем добрую традыцыю!

1 лістапада 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» актыўна ўдзельнічалі ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесе новае жыццё!», якая стартавала ў Беларусі 12 кастрычніка і прымеркавана да года якасці.

На тэрыторыі Калінінскага лясніцтва супрацоўнікі архіва высадзілі саджанцы хвоі і не толькі дапамаглі захаваць прыродную прыгажосць лесу, але і прымножыць яе для наступных пакаленняў.

На фота: Удзельнікі акцыі «Дай лесе новае жыццё!» на тэрыторыі Калінінскага лясніцтва