«Студэнт на тыдзень» у БДАМЛМ: абітурыенты БДУ пазнаёміліся з архіўнай справай
![]() |
| В.В.Біруля разам з маладымі наведвальнікамі БДАМЛМ. |
25 сакавіка 2026 года ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі абітурыенты — удзельнікі праекта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Студэнт на тыдзень».
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Вера Валянцінаўна Біруля і вядучы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў правялі для гасцей азнаямленчую экскурсію. Будучыя студэнты наведалі кожны аддзел архіва-музея і пазнаёміліся з яго працай. Гэта дазволіла ім убачыць поўны цыкл жыцця архіўнага дакумента.
Падчас знаёмства з працай аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ, а таксама аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання, удзельнікі праекта даведаліся пра крыніцы камплектавання архіва і тонкасці апрацоўкі творчых рукапісаў і лістоў славутых дзеячаў культуры. Загадчыкі і вядучыя архівісты аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, а таксама аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў раскрылі асаблівасці сваёй дзейнасці: ад стварэння асаблівых умоў для захавання дакументаў да лічбавання і арганізацыі архіўных выстаў, прэзентацый, навуковых канферэнцый і публікацый.
Непасрэдная сустрэча з прафесіяналамі дапамагла абітурыентам усвядоміць важнасць прафесіі архівіста ў захаванні нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны і ацаніць перспектывы сваёй будучай прафесійнай рэалізацыі.
![]() |
| 1. Д.С.Самахвалаў апавядае абітурыентам пра гісторыю БДАМЛМ. |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынская раскрывае таямніцы працы са знакамітымі фондаўтваральнікамі. |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава знаёміць абітурыентаў з асаблівасцямі апрацоўкі творчых рукапісаў. |
![]() |
| 4. У аддзеле навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання. |
![]() |
| 5. У аддзеле забеспячэння захаванасці дакументаў. |
![]() |
| 6. У аддзеле інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій. |
![]() |
| 7. Абітурыенты аглядаюць чытальную залу БДАМЛМ. |







