Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 1-ых класаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Гродна»

18 лютага 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 1-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Гродна». Вучні даведаліся аб тым, як з’явіўся архіў, якія дакументы ў ім захоўваюцца, убачылі некалькі цікавых спраў, наведалі бібліятэку і выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а таксама паглядзелі фільм, які падрыхтаваў БДАКФФД.

 

1. Знаёмства з вадзянымі знакамі на старой паперы.
2. Навучэнцы ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.